У Беларусь ізноў прыляцеў расійскі самалёт-наводчык — "Беларускі Гаюн"
Самалёт Іл-76 А-50У / apostrophe.ua
У Беларусь прыляцеў расійскі самалёт-наводчык, паведамляе тг-канал "Беларускі Гаюн".
Паводле звестак канала, ён прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах 3 студзеня ў 21:25. Гэта борт ДРЛА Іл-76 А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608. Папярэдні раз гэты самалёт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія напала на Украіну.
Самалёты такога тыпу выяўляюць цэлі і даюць наводку для ўдараў знішчальнікам. Як правіла, яны выкарыстоўваюцца для выяўлення сістэм супрацьпаветранай абароны праціўніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.