У Беларусь прыбудзе місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы інфраструктуры

У Беларусь прыбудзе місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы інфраструктуры

Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (IRRS місія) пачне працу ў Беларусі 2 кастрычніка. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду Алег Собалеў падчас 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.

Больш за 20 экспертаў на чале з кіраўніком місіі — генеральным дырэктарам Фінскага агенцтва па ядзернай бяспецы (STUK) Петэры Цііппана цягам амаль двух тыдняў будуць вывучаць розныя аспекты рэгулюючай дзейнасці — яны правядуць размовы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і паднаглядных арганізацый.

Ацэнку будуць праводзіць на падставе накіраванай раней у МАГАТЭ краінавай справаздачы аб самаацэнцы. Сярод іншага эксперты місіі наведаюць пляцоўку Беларускай АЭС, Інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў у Соснах, кампаніі “Ізатопныя тэхналогіі" і “Экарэс", а таксама Рэспубліканскую клінічную лякарню медыцынскай рэабілітацыі. Місія IRRS завершыць працу ў Беларусі 14 кастрычніка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі