У Беларусь прыбываюць першыя цягнікі з расійскімі войскамі (фота)
Расійскія падраздзяленні возьмуць удзел у сумесных з беларускім войскам стратэгічных вучэннях "Захад-2013".
Як паведамляе БЕЛТА, расійскія войскі ўжо высунуліся ў Беларусь. У нашу краіну на 20 цягніках будзе перадыслакавана 2500 расійскіх вайскоўцаў.
Нагадаем, вучэнні "Захад-2013" будуць праходзіць 20-26 верасня на Гожскім палігоне пад Гродна.
На здымку: На станцыі Парэчча Гродзенскага раёна сустракаюць першых расійскіх вайскоўцаў.