У Беларусь прывезлі з Казахстана парэшткі паэта Змітрака Бядулі
У Беларусь прывезлі з Казахстана парэшткі беларускага паэта Змітрака Бядулі (Самуіл Плаўнік, 1886 — 1941). Ён памёр падчас вайны ў эвакуацыі і быў пахаваны ў горадзе Уральск. Перапахаванне адбудзецца ў Мінску. Дакладныя час і месца пакуль не называюцца.
27 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная вяртанню парэшткаў Змітрака Бядулі ў Беларусь. Сярод яе ўдзельнікаў быў сын паэта Яфім Плаўнік.
Падчас эксгумацыі / vk.com/bellitmuseum
Падчас эксгумацыі / vk.com/bellitmuseum
Змітрок Бядуля / vk.com/bellitmuseum
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.