У Беларусь у пошуках "лепшых умоў жыцця" прыйшла грамадзянка Літвы
Дзяржпрамежкамітэт Беларусі паведамляе пра затрыманне ўдзень 17 лютага грамадзянкі Літвы, якая нелегальна перайшла мяжу. Адбылося гэта на ўчастку Смаргонскай памежнай групы. Па версіі беларускіх памежнікаў, замежніца не заблукала, а прыйшла у пошуках "лепшых умоў жыцця"! Звычайна людзі іх шукаюць у краінах ЕС, а не ў Беларусі.
Пры сабе ў грамадзянкі Літвы знайшлі асабістыя рэчы, у тым ліку нож, дакументы. Праводзіцца разбіральніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.