У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Абдула Абдула, прэм’ер-міністр Афганістана

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Абдула Абдула, прэм’ер-міністр Афганістана

Прэм'ер-міністр Афганістана Абдула Абдула прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. У нашай краіне ён прабудзе да 17 жніўня, паведамляе БелТА.

Мяркуючы па тым, што ў аэрапорце афганскага прэм’ера сустракаў міністр прамысловасці Віталь Воўк, інтарэс Беларусі да замежнага госця чыста ўтылітарны. Падчас візіта Абдула Абдула наведае МТЗ, МАЗ, "Амкадор", "БелОМА — ММЗ імя С.І. Вавілава", азнаёміцца з работай агракамбіната "Дзяржынскі".

Таксама ў Мінску адбудуцца перамовы на ўзроўні прэм’ераў, пасля якіх Абдула Абдула і Андрэй Кабякоў падпішуць шэраг міжнародных дакументаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі