У Беларусь з візітам прыбыў кітайскі прэм’ер

Прэм'ер Дзяржсавета Кітая Вэнь Цзябао ў нядзелю ўвечары прыбыў з візітам у Беларусь. А аэрапорце яго сустрэў намеснік беларускага прэм’ера Уладзімір Сямашка, а таксама група кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ.
Плануецца, што кітайскі прэм'ер 5 лістапада правядзе перамовы ў беларускім урадзе, сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні раз прэм'ер Кітая наведваў Беларусь з візітам 12 гадоў назад.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі