У Беларусь з візітам прыедзе Рамзан Кадыраў

У Беларусь з візітам прыедзе Рамзан Кадыраў

25 верасня Беларусь з візітам наведае кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Ён узначаліць дэлегацыю Чачэнскай рэспублікі РФ.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы Кадырава з кіраўніцтвам Беларусі. На іх будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. У прыватнасці, пастаўкі у Чачню беларускай грузавой, сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі, супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, пастаўкі прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі. Таксама будзе абмяркоўвацца ўдзел беларускіх спецыялістаў у праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў у Чачні.

Пра намер Кадырава прыехаць у Беларусь стала вядома ўвосень 2016 года. На прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ 17 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўнік Чачні двойчы збіраўся прыехаць у Беларусь, але кожны раз яму штосьці перашкаджала. 

Пасля гэтага Рамзан Кадыраў напісаў у Твітары, што прыедзе ў Мінск, як толькі гэта дазволіць працоўны графік Лукашэнкі. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі