У Беларусі 3 снежня выраслі курсы еўра і расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія адбыліся 2 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША не змяніўся — 2,1105 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,3251 да 2,3380 беларускага рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2912 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2767).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,34%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.