У Беларусі абмяркоўваюць павышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі абмяркоўваюць павышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі абмяркоўваюць павышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы. На сённяшні дзень ён складае 22 еўра, плануецца гэтую суму павялічыць да 200. Як інфармуе БЕЛТА, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі разглядае варыянты ўніфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе бяспошлінных лімітаў на міжнародныя паштовыя адпраўленні з замежжа.

Па словах намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргея Полудзеня, пакуль няма канкрэтных вынікаў. Ліміты плануецца ўніфіцыраваць паэтапна на працягу трох гадоў. Адзіны ліміт можа скласці 200 еўра. Рашэнне на нацыянальным узроўні будзе прымацца з улікам пазіцыі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў.  

Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні пра планы паступова павысіць ліміты на пасылкі з-за мяжы паведаміла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, за гэта выступае “Белпошта”, якая за апошні год страціла “вялікую суму грошай”, а ў паштовых аддзяленняў Бранскай і Смаленскай абласцей Расіі значна вырас прыбытак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі