У Беларусі адкрылі Цэнтр паліцэйскага супрацоўніцтва

У Беларусі адкрылі Цэнтр паліцэйскага супрацоўніцтва

У Беларусі адкрылі Цэнтр паліцэйскага супрацоўніцтва. Ён знаходзіцца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Ва ўрачыстым мерапрыемстве паўдзельнічаў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Ён назваў гэты праект "стратэгічным" і ён мусіць стаць "новым этапам двухбаковых дачыненняў паміж нашай рэспублікай і Кітаем".

Як інфармуе прэс-служба МУС, цэнтр мусіць умацаваць узаемадзеянне "у сферы забеспячэння бяспекі ў межах парку". Іншы накірунак дзейнасці — асветніцкі. Будзе фармавацца прававая культура і законапаслухмяныя паводзіны "насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання "Вялікага камня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі