У Беларусі амаль 5000 новых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі
За папярэднія суткі ў Беларусі зарэгістравана 4990 новых пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць хворых на кавід штодня ставіць новыя антырэкорды: учора былі звесткі пра 3634 новыя выпадкі заражэння.
Таксама Мінздароўя паведамляе, што за апошнія суткі памерлі 15 чалавек, у якіх дыягнаставалі каранавірус.
Афіцыйную статыстыку Мінздароўя многія ставяць пад сумнеў і лічаць заніжанай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.