Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных
Беларускія паліклінікі будуць працаваць па суботах і нядзелях, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Ведамства тлумачыць гэта ростам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ ) і каранавірусную інфекцыю (COVID-19).
"Пачынаючы з бліжэйшых выходных — 5 і 6 лютага — прыём пацыентаў у паліклініках (у тым ліку і агляд удома) будзе весціся ў суботнія і нядзельныя дні. Дакладны графік працы будзе ўсталяваны кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна", — заяўляюць у Мінздароўя.
Праца без выходных у паліклініках будзе працягвацца да нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі.
У панядзелак, 31 студзеня, у паліклінікі па ўсёй краіне ўзніклі даўжэзныя чэргі. У Мінздароўя, аднак, абвяргаюць недахоп дактароў і заяўляюць, што прычын для хвалявання няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.