У Беларусі дадалося 16 новых палітвязняў
За кратамі, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 16 чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".
Гэта Аляксандра Міхайленка, Віталь Чаркасаў, Уладзіслаў Барысаў, Арцём Завада, Арцём Кадыраў, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька, Арцём Насановіч, Павел Марціновіч.
Усе яны былі асуджаныя паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Паводле гэтага артыкула беларусаў судзяць за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту.
На сёння ў Беларусі лічыцца 1407 палітвязняў. Насамрэч колькасць зняволеных па палітычных матывах большая. Гэта пацвярджаюць праваабаронцы, якія апошнім часам сталі надаваць статус былых палітвязняў тым, хто вызваліўся з месцаў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.