У Беларусі дапыталі бацькоў кіраўніка Беларускага дома ў Варшаве

Алесь Зарэмбюк / Еўрарадыё
Алесь Зарэмбюк / Еўрарадыё

Дырэктар фонду “Беларускі дом у Варшаве” Алесь Зарэмбюк паведаміў пра тры крымінальныя справы, якія распачалі супраць яго ў Беларусі. "Сёння па месцу майго жыхарства і прапіскі у Мастах прайшлі 2 ператрусы, піша ён у Facebook. — Прадстаўнікі следчага камітэту з Гродна дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама-настаўніца вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі)".

Па якіх артыкулах распачатыя крымінальныя справы, пакуль невядома.

Грамадскі дзеяч Алесь Зарэмбюк працяглы час жыве ў Польшчы, куды вымушаны быў з'ехаць з Беларусі з-за пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі