У Беларусі дэманстратыўна судзілі 12-гадовага хлопца
Школьнікі
У Беларусі прайшоў чарговы дэманстрацыйны суд. Гэтым разам судзілі 12-гадовага хлопца, якога вінавацяць у некалькіх крадзяжах.
Каб вырашыць, што рабіць з падлеткам, у будынку Шчучынскага райвыканкама сабралі больш за 200 школьнікаў.
“Нежаданне весці законапаслухмяны лад жыцця, схільнасць да супрацьпраўных паводзін”, — так апісваюць хлопца ў Генпракуратуры.
У выніку падлетка на год накіравалі ў закрытую выхаваўчую ўстанову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.