У Беларусі долар і еўра ўстанавілі новыя рэкорды

У Беларусі долар і еўра ўстанавілі новыя рэкорды

Сталі вядомыя вынікі валютных таргоў у Беларусі пасля доўгіх выходных. Долар і еўра паставілі новыя рэкорды, а курс расійскага рубля — самы нізкі за апошнія шэсць гадоў.

Вынікі валютных таргоў наступныя:

1 долар — 3,3031 рубля (+20 капеек | +6,61%);

1 еўра — 3,6166 рубля (+19 капеек | +5,58%);

100 расійскіх рублёў — 2,7395 беларускага рубля (-15 капеек | -5,30%).

Імклівае падзенне беларускай валюты — услед за расійскай — пачалося пасля агрэсіі РФ супраць Украіны і ўвядзення шматлікіх санкцый супраць Масквы і Мінска. Беларускі рубель пакуль што падае адносна долара і еўра нашмат больш павольна, чым расійскі. На фоне дэвальвацыі расійскага рубля Цэнтрабанк РФ абмежаваў аперацыі з замежнай валютай у Расіі, а расійскія банкі з 9 сакавіка не прадаюць фізасобам наяўную валюту. Пры гэтым у Мінску праводзяцца нарады не па сітуацыі з фінансамі, а па дрэваапрацоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі