Лукашэнка прызнаў праблему з экспартам прадукцыі дрэваапрацоўкі з-за санкцый

Лукашэнка прызнаў праблему з экспартам прадукцыі дрэваапрацоўкі з-за санкцый

Аляксандр Лукашэнка прызнаў праблему з экспартам айчыннай прадукцыі дрэваапрацоўкі з-за санкцый. 9 сакавіка на нарадзе, прысвечанай навядзенню парадку ў лясах пасля студзеньскай стыхіі, ён гаварыў, што "драўніна — гэта самы каштоўны рэсурс для нашай краіны". "І якія б санкцыі супраць нас ні ўводзілі, драўніны ў свеце недастаткова,працягваў Лукашэнка. — Не мыццём, так катаннем — яе будуць прасіць, купляць".

Далей Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што купляць будуць і ЕС, і нейкія "паўднёвыя дзяржавы і суседзі".

Акрамя заходніх санкцый (ЕС уводзіў эмбарга на імпарт вырабаў з драўніны з РБ), напярэдадні стала вядома пра прыпыненне сертыфікацыі экспартнай прадукцыі лесаапрацоўкі з Беларусі і Расіі. Прычына — агрэсія супраць Украіны. Відаць, на нарадзе абмяркоўвалася, якім чынам выйсці з сітуацыі. Гаворка ідзе больш чым пра мільярд долараў экспарту (толькі Літва летась купіла беларускай драўніны больш чым на 300 млн долараў).

Віцэ-прэм'ер Юрый Назараў заявіў пасля нарады, што трэба "перабудоўваць таварныя патокі". Спадзяванне на КНР, Азербайджан, Іран, краіны Сярэдняй Азіі. Ён прызнае, што ёсць "праблемы з лагістыкай". Назараў таксама спадзяецца, што ЕС не адмовіцца ад беларускай драўніны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі