У Беларусі гарэлка стала прадавацца горш, а піва — лепей

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 года знізілася на 2,2% у параўнанні з аналагічным перыядам летась, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі. Гарэлкі за паўгоддзе прадалі 5 мільёнаў 465 тысяч дал. Яе доля ў агульным спажыванні алкаголю складае 45%. Дарэчы, год таму гэты паказнік быў 48%. Скарачэнне рэалізацыі гэтага напою адзначаюць з кастрычніка 2009 года.
 
Піва за першыя шэсць месяцаў году прадалі 14 мільёнаў 885 тысяч дал, што на 18% болей, чым за такі самы перыяд летась. Павялічыўся аб’ём продажу і іншых алкагольных вырабаў, акрамя слабаалкагольных напояў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі