У Беларусі хочуць павялічыць базавую велічыню — да 27 рублёў
Базавую велічыню ў Беларусі хочуць з новага года павялічыць да 27 рублёў. Адпаведную пастанову ўрада падрыхтавала Міністэрства фінансаў, піша TUT.by. Цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне.
Мяркуецца, што базавую велічыню павысяць з 1 студзеня 2020 года.
Цяпер базавая велічыня складае 25,5 рубля.
Апошні раз яе павышалі год таму — з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рубля).
Ад базавай велічыні вылічваюцца як некаторыя выплаты (напрыклад, дапамогі і стыпендыі), так і штрафы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.