У Беларусі могуць дазволіць анлайн-продаж лекаў
Анлайн-продаж лекаў / Time
Міністэрства аховы здароўя прапануе дазволіць у Беларусі анлайн-продаж лекаў. Праект такога рашэння вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое працягнецца да 31 снежня.
Згодна з праектам пастановы, у інтэрнэце могуць дазволіць прадаваць лекі са спісу безрэцэптурных прэпаратаў. Аднак сродкі з доляй этылавага спірту вышэй 25% патрапяць пад выключэнне.
Прадаваць безрэцэптурныя прэпараты змогуць толькі інтэрнэт-аптэкі, уключаныя ў спецыяльныя рэестры Дзяржфармнагляду.
Анлайн-гандаль лекамі, для якіх не патрабуецца рэцэпт лекара, распаўсюджаны ў многіх краінах Еўропы, у тым ліку ва ўсіх сумежных з Беларуссю. Аднак у нашай краіне сфера жорстка рэгулюецца, як і многія іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.