У Беларусі могуць увесці Дзень партызанаў і падпольшчыкаў
З такой ініцыятывай выступаюць некаторыя грамадскія аб’яднанні.
Грамадскія слуханні “Аб Дні партызан і падпольшчыкаў у Рэспубліцы Беларусь” прайшлі ў Доме Масквы, інфармуе БЕЛТА. Адпаведнае дзяржаўнае свята прапануюць увесці 29 чэрвеня. Для Беларусі партызанскі рух быў значным і важным, мяркуе старшыня цэнтральнага савету Беларускай моладзевай арганізацыі “Русь Маладая” Сяргей Лушч. Пры гэтым ён падкрэслівае, што Дзень партызан — дзяржаўнае свята ў Расіі і ва Украіне.
Ініцыятыва аб зацвярджэнні Дня партызан і падпольшчыкаў была выяўленая бранскай абласной грамадскай арганізацыяй “Беларускае зямляцтва на Браншчыне”, якая звярнулася да беларускіх грамадскіх аб’яднанняў з просьбай падтрымаць іх ідэю. Арганізацыі “Русь” і “Русь Маладая” падрыхтавалі зварот у Нацыянальны сход Беларусі з просьбай правесці слуханне з гэтай нагоды.