У Беларусі налічылі больш за 3 млн адміністрацыйных спраў за год

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Паводле яго слоў, у першым паўгоддзі 2014-га суды нашай краіны разгледзелі 150 тысяч адміністрацыйных спраў (летась — больш за 410 тысяч). Больш за 30 тысяч датычаць з'яўлення грамадзян у нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Амаль 29 тысяч спраў — выпадкі дробнага хуліганства, 17,5 тысячы — наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання, амаль 9 тысяч — дробныя крадзяжы.

У суды патрапіла 6,5 тысячы адміністрацыйных спраў па артыкуле "Абраза", інфармуе газета "СБ. Беларусь сегодня".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі