У Беларусі назіраецца пік вірусных захворванняў
На сённяшні дзень у Беларусі назіраецца пік вірусных захворванняў. Рызыка захварэць на грып і ВРВІ сёння вялікая, як ніколі.
Толькі за мінулы тыдзень больш за 90 тысяч беларусаў злеглі ў ложак. З іх у лякарні шпіталізавана 946 чалавек, з якіх 722 — дзеці. Хворых на грып і ВРВІ ў параўнанні з мінулым годам за такі ж перыяд стала больш на 18%, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Як адзначыла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, рост эпідэміі цяпер у Баранавічах, Магілёве і Мазыры. Больш за ўсё школ, зачыненых на каранцін, у Гомельскай і Мінскай абласцях. Медыкі прагназуюць, што спад эпідэміі пачнецца праз адзін-два тыдні.