У Беларусі не будзе развівацца ўласная вытворчасць мабільных тэлефонаў

У Беларусі прызнана немэтазгодным развіваць уласную вытворчасць мабільных тэлефонаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак. Паводле яго словаў, раней у беларускага ўрада былі планы па стварэнні сумеснай з якой-небудзь сусветнай кампаніяй вытворчасці мабільных тэлефонаў (разглядалася супрацоўніцтва з адной кітайскай кампаніяй). Аднак пасля аналізу сітуацыі ад гэтай ідэі беларускі бок адмовіўся.

Паводле разлікаў Міністэрства прамысловасці, толькі на ўстаноўку адной лініі магутнасцю 1 млн тэлефонаў у год трэба выдаткаваць 300 мільёнаў долараў. Да таго ж, трэба будзе часта абнаўляць мадэльны шэраг прадукцыі.

“Беларускі рынак не будзе спажываць столькі тэлефонаў, а на знешнім рынку існуе жорсткая канкурэнцыя, якую мы не вытрымаем”, — адзначыў Рак.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі