У Беларусі не выкананы ні адзін з паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця

У Беларусі не выкананы ні адзін з паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця

У Беларусі за апошнія 5 гадоў не выкананы ні адзін з адзінаццаці найважнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта вынікае з праекта праграмы на 2016-2020 гады.

Як інфармуе БелаПАН, у дакуменце прыведзеныя вынікі выканання найважнейшых паказчыкаў папярэдняй праграмы, якая сцвярджалася на 2011-2015 гады. Меркавалася, у прыватнасці, што за гэты перыяд ВУП павялічыцца на 62-68%, аднак па факце ён павялічыўся толькі на 5,9%.

Адзначаецца, што прамысловая вытворчасць у нашай краіне за пяць гадоў вырасла на 4,6% пры заданні 54-60%, прадукцыйнасць працы — на 10,7% замест запланаваных 63-68%.

Не былі выкананыя заданні па васьмі іншых найважнейшых паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гаворка ідзе пра тэмпы росту экспарту, жыллёвае будаўніцтва, інвестыцыі ў асноўны капітал, рэальныя даходы насельніцтва. За апошнія 5 гадоў рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 32,7%, а меркавалася павелічэнне на 70-76%.

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады прадугледжвае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і выхад на тэмпы эканамічнага росту вышэй за сярэднесусветныя. Чакаецца, што рост ВУП у 2020 годзе складзе 3,5% (у Расіі — 2,8%, у ЕС — 2%).

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года падрыхтаваны з улікам прагназаванага павелічэння сусветных коштаў на нафту да 65 долараў за бараль у 2020 годзе (цяпер кошт бараля складае 42 долары).

Паводле ацэнкі экспертаў, задача па росце ВУП, якую ўлады плануюць зацвердзіць на бліжэйшыя пяць гадоў, мае ў асноўным ідэалагічны характар. Мала хто з дзяржслужачых верыць у выкананне прагнозу па валавым унутраным прадукце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі