У Беларусі новы міністр сельскай гаспадаркі
У Беларусі новы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. 10 лютага на гэтую пасаду прызначаны Ігар Брыло. Ён — ураджэнец Барысава, яму 49 гадоў. З 2013 года працаваў на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі, а летась стаў першым намеснікам.
"Я гарантую, што неякасная прадукцыя з нашых прадпрыемстваў выйсці не можа...", — гаварыў Брыло ў 2016-м у эфіры аднаго з тэлеканалаў.
Папярэднім міністрам быў Іван Крупко. У канцы мінулага года яго прызначылі старшынёй Гомельскага аблвыканкама.
Таксама ў чацвер гендырэктар прадпрыемства "Спартак" Алег Жыдкоў быў прызначаны на пасаду старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.