Брыло: Гарантую, што беларускія прадпрыемствы не выпускаюць неякасную прадукцыю
Міністэрства сельскай гаспадаркі нашай краіны гарантуе, што беларускія прадпрыемствы не выпускаюць неякасную прадукцыю. Пра гэта 18 снежня ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў намеснік міністра Ігар Брыло:
"Я гарантую, што неякасная прадукцыя з нашых прадпрыемстваў выйсці не можа... Нашы лабараторыі адпавядаюць не толькі расійскаму, а нават сусветнаму ўзроўню".
Па словах Брыло, за апошні тыдзень заўваг да беларускай прадукцыі з расійскага боку не было. А па кожнай ранейшай прэтэнзіі "Рассельгаснагляд" атрымаў на разгляд цэлы пакет дакументаў.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі раскрытыкаваў расійскую методыку выяўлення сухога малака. Паводле яго слоў, яна недасканалая і не адпавядае дакументам, якія дзейнічаюць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Ігар Брыло падкрэсліў, што "Рассельгаснагляд" не мае права забараняць доступ беларускіх тавараў на расійскі рынак. У адваротным выпадку ён парушае раней дасягнутыя дамоўленасці.