У Беларусі падлічылі запасы бульбы, морквы, буракоў і капусты

У Беларусі падлічылі запасы бульбы, морквы, буракоў і капусты

У Беларусі падлічылі запасы бульбы, морквы, буракоў і капусты. Як паведамляе "Сельская газета", гародніны ў сховішчах сельгаспрадпрыемстваў краіны на канец красавіка было ў тры разы больш, чым летась: морквы — больш за 4 тысячы тон, буракоў — амаль 10 тысяч тон, бульбы — больш за 26 тысяч тон, капусты — больш за 6 тысяч тон. Што да садавіны, што яе запасы складалі 650 тон.

Запасы прадукцыі сельскай гаспадаркі (стабілізацыйныя фонды) ёсць ва ўсіх абласцях Беларусі. Запасаў павінна хапіць да новага ўраджаю. У некаторых абласцях (напрыклад, у Гомельскай вобласці) гародніны і садавіны хопіць яшчэ на некалькі месяцаў.

"Ну не будзе грэчкі, будзем пшонку есці..., гаварыў у сакавіку Аляксандр Лукашэнка. — Не забывайце, што ў нас бульба ёсць. Так што мы з голаду не памрэм. Гэта дакладна".

У Беларусі падлічылі запасы бульбы, морквы, буракоў і капусты
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі