З Беларусі па-ранейшаму нельга будзе вывозіць рухавікі і турбіны, ядзерныя рэактары, вагоны, даільныя апараты, кампрэсійныя панчохі і стаматалагічныя матэрыялы, пластылін і соскі. Усяго ў пераліку 254 пазіцыі. Рашэнне пра падаўжэнне забароны на вываз прыняў урад Беларусі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Забарона дзейнічала з 22 сакавіка. У новым дакуменце ёсць удакладненне: забарона не распаўсюджваецца на тавары з пераліку, калі яны маюць сертыфікат пра беларускае або расійскае паходжанне і вывозяцца па ўзгадненні з рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, а таксама па ліцэнзіях. Парадак выдачы дазволаў і ліцэнзій таксама прапісаны ў дакуменце.