У Беларусі пакажуць начную рэканструкцыю боя вайны ў Афганістане
21 траўня ў Беларусі пакажуць начную рэканструкцыю боя вайны ў Афганістане. Яе прымеркавалі да Міжнароднага дня музеяў і арганізуюць у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".
У рэканструкцыі задзейнічаюць не толькі "жывую сілу", узброеную аўтаматамі і кулямётам, але і дзве БМД-1, а таксама БМП-1.
Савецкія войскі ваявалі ў Афганістане з 1979-га да 1989 года. У Гродне ў сераду пачалі судзіць былога "афганца" Мікалая Аўтуховіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.