У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

Колькасць палітвязняў зноў павялічваецца

Колькасць палітвязняў зноў павялічваецца / Еўрарадыё

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек. Гэта — Дзяніс Андрошчык, Ганна Васілюк, Раман Парфёнаў, Мікалай Пратасевіч, Арцём Басалай, Валерый Раўкоўскі, Анастасія Ільніцкая, Аляксандр Пратасюк і Аляксей Мартынаў. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Вядома, што ўдзельнікам пратэстаў 2020-га выстаўленыя абвінавачванні, яны ўзятыя пад варту ці ім ужо вынесеныя прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Агульная колькасць палітвязняў у РБ складае амаль 1300 чалавек (і гэта толькі прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабаронцамі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі