У Беларусі паліва не даражэе ўжо месяц

Запраўка "Белнафтахіма" / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Запраўка "Белнафтахіма" / Віктар Краўчук, Еўрарадыё

Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" ужо чатыры тыдні запар не падвышае кошты на паліва на запраўках. Цэны на бензін не змяняюцца ў Беларусі з 29 лютага.

Раней "Белнафтахім" асцярожна намякаў на магчымае зніжэнне коштаў у сакавіку, але гэта не адбылося. З іншага боку, нафту Беларусь купляе за валюту, а курс беларускага рубля да даляра і еўра ў сакавіку рэзка знізіўся, то бок бензін у доларавым эквіваленце патаннеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі