У Беларусі пераносіцца адкрыццё сезона палявання на дзічыну

Як інфармуе БелаПАН, з-за гарачага і сухога надвор'я ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі абвешчаны чацвёрты ці пяты клас пажарнай небяспекі. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў міністэрству лясной гаспадаркі перанесці пачатак сезона палявання на дзічыну вадаплаўную і балотную, слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана на 23 жніўня.

Нагадаем, звычайна адкрыццё сезона адбывалася ў другую суботу жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі