У Беларусі працягнуць "аптымізацыю" падатковых льготаў

У Беларусі працягнуць "аптымізацыю" падатковых льготаў

У Беларусі працягнуць "аптымізацыю" падатковых льготаў. Пра гэта ў аўторак падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Паводле яго слоў, у наступныя гады колькасць ільгот будзе скарачацца.

"Разам з тым весці гаворку аб канкрэтных падатковых ільготах, якія падлягаюць адмене або абмежаванню пасля 2016 года, заўчасна, паколькі падобныя рашэнні прымаюцца пасля правядзення аналізу вынікаў прымянення льгот і ўзгаднення з усімі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання", — адзначыў міністр.

Налівайка нагадаў, што з 1 студзеня 2016 года спыняецца дзеянне часовай льготы па вызваленні ад падаходнага падатку даходаў фізічных асобаў за працу па найму, а таксама па дамовах на аказанне паслуг (выкананне работ), атрыманых імі ад крыніц за межамі Беларусі ў грашовай форме і пералічаных на рахункі, адкрытыя ў банках, якія знаходзяцца ў Беларусі. Льгота дзейнічала ў 2011-2015 гадах.

Што да рамеснікаў і агратурызму, дык было вырашана ў наступным годзе нічога не змяняць. Па-ранейшаму будзе выплачвацца адна базавая велічыня на год.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі