У Беларусі прыдумалі халадзільныя фургоны, у якіх марожанае не растае

Завод “МАЗ-Купава” пачаў выпуск ізатэрмічных фургонаў для перавозкі марожанага, паведамляе БелаПАН. Навінка распрацаваная фірмай “Марозпрадукт”. Кузаў такога фургона будуць рабіць з сэндвіч-панэляў уласнай вытворчасці, абшытых пластыкам і ўцяпляльнікам — пенаполіурэтанам. Для зручнага доступу да марозіва з левага і правага боку кузава ёсць 12 дзвярэй (на шэсць з кожнага боку). Унутраны аб’ём кузава — 17 кубічных метраў. На прадпрыемстве “МАЗ-Купава” лічаць, што такія фургоны будуць вельмі запатрабаваныя на рынку, асабліва калі на дварэ +35. Яны таксама запэўніваюць, што ў такіх фургонах падталага марожанага не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі