У Беларусі расце колькасць "стаматалагічных" турыстаў, прыязджаюць нават з ЗША

У Беларусі расце колькасць "стаматалагічных" турыстаў, прыязджаюць нават з ЗША

У Беларусі расце колькасць "стаматалагічных" турыстаў, інфармуе sb.by. Летась налічылі 11,8 тысячы замежнікаў, якія пакінулі ў дзяржаўных медустановах 1,3 млн долараў. У 2017-м было 11,2 тысячы замежнікаў, яны заплацілі за паслугі стаматолагаў менш за мільён долараў. Найчасцей у нашу краіну прыязджаюць лячыць зубы кліенты з Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і нават Злучаных Штатаў. У большасці выпадкаў гэтых людзей цікавіць складанае лячэнне, якога стаматолагі нярэдка пазбягаюць у іх краінах і прапануюць памяняць зуб на імплант. Папулярнае сярод замежнікаў і пратэзаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі