У Беларусі распачалі крымінальную справу пасля інцыдэнта ў ЗША
У Беларусі распачалі крымінальную справу пасля інцыдэнта ў ЗША. Беларуса абвінавачваюць у здзеку над дзяржаўным сцягам РБ. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі, 28-гадовы мужчына на алеі сцягоў краін свету абліў фарбай чырвона-зялёны сцяг і павесіў пад ім шыльдачку з англамоўным надпісам "краіна-агрэсар". Таксама беларус павесіў там бел-чырвона-белы сцяг. Яго дзеянні СК называе "супрацьзаконнымі", а Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці ўжо з дапамогай відэазапісу "высвятляе абставіны".
Крымінальная справа распачата па артыкуле "здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь". СК сцвярджае, што мужчына ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года ў Беларусі, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.