У Беларусі скарачаецца тэрмін самаізаляцыі з нагоды COVID-19
У Беларусі скарачаецца тэрмін самаізаляцыі з нагоды COVID-19 — з 10 дзён да 7. Адпаведнае рашэнне (№ 401 ад 14 ліпеня) прыняў Саўмін, дакумент яшчэ не апублікаваны і таму не пачаў дзейнічаць.
Новаўвядзенне датычыць і людзей, якія кантактавалі з хворымі, і тых, хто прыязджае ў Беларусь (за спісу краін, створаным Мінаховы здароўя). Праўда, калі чалавек прыязджае з замежжа для праходжання вакцынацыі ад COVID-19, ці мае сертыфікат аб праходжанні курсу вакцынацыі, яго ад самаізаляцыі вызваляюць.
Таксама вызначана новая форма патрабавання аб выкананні правіл паводзінаў у самаізаляцыі.
Летась у Беларусі тэрмін самаізаляцыі па COVID-19 складаў 14 дзён. У кастрычніку 2020-га ён быў скарочаны да 10 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.