У Беларусі ствараюць "офіс лічбавізацыі" аховы здароўя
У Беларусі ствараюць "офіс лічбавізацыі" аховы здароўя. Адпаведны дакумент выдала Міністэрства аховы здароўя. Згаданы "офіс лічбавізацыі" з'явіцца на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Новую структуру ачоліць намеснік яго дырэктара. А яшчэ прадугледжана стварэнне "рэгіянальных офісаў лічбавізацыі ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску".
Прэс-служба Мінаховы здароўя пералічвае задачы "офіса лічбавізацыі". Сярод іх — "укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў сферы інфарматызацыі ў медыцынскую практыку", "стварэнне і падтрыманне ў актуальным стане адзіных даведнікаў і класіфікатараў аховы здароўя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.