У Беларусі створаць рэгіянальныя камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму

У Беларусі створаць рэгіянальныя камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам. Такая норма змяшчаецца ў прэзідэнцкім указе № 356, падпісаным 18 жніўня.

Паводле дакумента, камісіі будуць стварацца рашэннямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама . У дакуменце вызначанае паняцце крытычна важных аб’ектаў, да якіх адносяць месцы масавага знаходжання людзей, аб’екты сацыяльнай, вытворчай, інжынерна-транспартнай, энергетычнай і іншай інфраструктуры, на якіх трэба выяўляць і перадухіляць пагрозы экстрэмісцкай дзейнасці.

Камісіі будуць кантраляваць і каардынаваць адпаведныя захады бяспекі на такіх аб’ектах у адпаведнасці з рэальнай неабходнасцю, эканамічнай мэтазгоднасцю і іншымі ўмовамі. Па рашэнні камісій таксама будзе праводзіцца ацэнка эфектыўнасці, з якой дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, якім падпарадкаваныя адпаведныя аб’екты, працуюць над перадухіленнем тэрактаў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі