У Беларусі трое чалавек маюць ва ўласнасці па 14 кватэр
У Беларусі трое чалавек маюць ва ўласнасці па 14 кватэр. Пра гэта падчас наведвання Бабруйска паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Паводле яго слоў, яшчэ 12 беларусаў маюць па 13 кватэр. Налівайка падкрэсліў, што больш за дзве кватэры ў нашай краіне мае ва ўласнасці "дастатковая колькасць людзей". І гэтая інфармацыя не з'яўляецца таямніцай, паведамляе сайт bobrlife.by.
Міністр адзначыў, што на сённяшні дзень у Беларусі чалавек, які працуе, можа купіць кватэру з той ці іншай формай падтрымкі дзяржавы, але пры гэтым не ўсе могуць дазволіць сабе жыллё з павышанай камфортнасцю.