У Беларусі ў суботу будзе да +28

У Беларусі ў суботу будзе да +28

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай па ўсходняй палове, удзень у крайніх усходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер будзе няўстойлівым, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў цяпла, месцамі будзе халаднавата — толькі плюс 7-9. Удзень чакаецца да 22-28 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі