У Беларусі ўпершыню адбудзецца міжнародны фэст феерверкаў
Міжнародны фэст феерверкаў упершыню адбудзецца ў Лагойску 28-30 жніўня. Удзел у фэсце прымуць піратэхнічныя каманды з Францыі, Нямеччыны, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Польшчы ды Расіі, паведамляе bdg.by. Акрамя паказу феерверкаў арганізатары абяцаюць грандыёзны open-air з удзелам найлепшых беларускіх рок-камандаў і дыджэяў. Хэдлайнерамі стануць гурты "J-Морс", "Ляпіс Трубяцкі", "Палац".