У Беларусі ўзрастае рэалізацыя піва і гарэлкі

Продаж гарэлкі ў Беларусі сёлета павялічыўся на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю (у абсалютным алкаголі) склала 46,9%. Піва за студзень — жнівень 2009 года прададзена 17 млн. 811,6 тыс. дал, што на 4,8% больш, чым летась. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 11,6%.

Затое знізіліся аб'ёмы рэалізацыі каньяку і брэндзі, якіх прададзена 133,9 тыс. дал (на 19,5% менш), шыпучых він і шампанскага — 661,4 тыс. дал (на 1,2% менш), слабаалкагольных напояў — 916,5 тыс. дал (на 4,6% больш).

У студзені—жніўні 2009 года доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў Беларусі склала 12%. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на спажывецкім рынку было рэалізавана алкагольнай прадукцыі і піва на суму 3 трлн. 183,6 млрд. рублёў.

Па інфармацыі БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі