У Беларусі выраслі продажы новых аўто
Часцей за ўсё ў Беларусі цяпер купляюць новыя Geely / geely.by
У красавіку ў Беларусі быў прададзены 1661 новы аўтамабіль. Гэта амаль на 11% больш, чым у сакавіку. А ў параўнанні з красавіком мінулага года прырост склаў 86%, адзначаюць ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Агульны рост забяспечыла адна адзіная кампанія — кітайская Geely. У астатніх брэндаў продажы былі на тым жа ўзроўні, што і ў сакавіку. Geely ж змагла нарасціць продажы за кошт "дастатковай колькасці аўтамабіляў у дылерскіх цэнтрах і пашырэння мадэльнага шэрагу". Акрамя таго, дылеры прапаноўвалі і прывабныя фінансавыя ўмовы.
У БАА таксама адзначылі актыўнае з'яўленне на беларускім рынку іншых кітайскіх марак (EXCEED, FAW, Skywell). Яны прыйшлі на змену еўрапейскім брэндам, якія сышлі з Беларусі пасля пачатку вайны Расіі з Украінай.
Па выніках 4-х месяцаў лідэрам продажаў застаецца Geely (прададзена 3218 аўтамабіляў), на другім месцы з істотна больш нізкім паказчыкам у 371 аўтамабіль знаходзіцца LADA, на трэцім месцы AUDI (257 прададзеных аўто).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.