У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

У Беларусі больш за 1300 палітвязняў

У Беларусі больш за 1300 палітвязняў / dpa

У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Антон Станкевіч, Аляксей Кісялёў, Наталля Жыгар, Наталля Давыдуліна, Віталь Лескавец, Ягор Волкаў і Ігар Нажэеў. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Пяць чалавек з новых палітвязняў змешчаны пад варту: Станкевіч — па абвінавачванні ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам, Кісялёў — па абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "праходжанні навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці" — за ўваходжанне ў абвешчаную ў РБ "экстрэмісцкім фармаваннем" ініцыятыву дыстанцыйнай падрыхтоўкі прафесіяналаў, Жыгар — па абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за падтрымку палітвязняў, Давыдуліна — па абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", Лескавец — па абвінавачванні ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" і "удзелу грамадзян у вайсковых канфліктах" за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных сіл Украіны.

Волкаў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ва "удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" за ўдзел у мірных пратэстах і за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам, а Нажэеў — па абвінавачванні ва "удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

У Беларусі больш за 1300 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі. Насамрэч іх значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі