У Беларусі з 1 кастрычніка падымуць стаўку першага разраду
Тарыфная стаўка першага разраду павысіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка 2018 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №632 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў" ад 31 жніўня 2018 года.
У адпаведнасці з дакументам тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтных арганізацый вырасцеі з 34 да 35,5 рубля — на 4,4%.
Ва ўрадзе лічаць, што гэтая мера дазволіць выканаць пастаўленую мэту — давесці сярэдні заробак бюджэтнікаў у чацвёртым квартале да 80% ад сярэдняга па краіне.
Плануецца, што сярэдні заробак бюджэтнікаў за 2018 год будзе роўны 742 рублям. Іх сярэдні заробак за чацвёрты квартал павінен скласці 801 рубель, а за снежань 2018 года — 858 рублёў.