У Беларусі за тыдзень затрымалі 120 чалавек, асудзілі 50 на 479 сутак
У Беларусі за тыдзень затрымалі каля 120 чалавек, якія былі на сустрэчах з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім ("Краіна для жыцця"), удзельнічалі ў акцыях у яго падтрымку пасля затрымання, у іншых вулічных акцыях (напрыклад, у прагулцы з "труной" падчас рэпетыцыі парада, арганізаванай у Мінску "Моладзевым блокам"). Сярод гэтых людзей аказаліся журналісты і праваабаронцы. Суды адправілі за краты 50 чалавек па ўсёй краіне, яны атрымалі ад 2 да 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Максімальны тэрмін у блогера Аляксандра Цуканава з Мазыра. Агульная колькасць сутак на ўсіх асуджаных — 479, паведамляе spring96.org.
З 6 да 13 траўня былі аштрафаваны 20 чалавек на агульную суму 15741 рубель.
Затрыманні, суды адбываюцца на фоне прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Выбары прызначаны на 9 жніўня. Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС назваў затрыманні парушэннем фундаментальнай свабоды сходаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.