Пасля затрыманняў, судоў у Беларусі Мінск і Брусель абмеркавалі правы чалавека

Пасля затрыманняў, судоў у Беларусі Мінск і Брусель абмеркавалі правы чалавека

У Бруселі заклапочаныя сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. 13 траўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека Эймана Гілмара. Прэс-служба МЗС нашай краіны не ўдакладняе, які бок праявіў ініцыятыву. Паведамляецца, што Макей і Гілмар "абмеркавалі тэматыку беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння ў сферы правоў чалавека". Таксама гаворка ішла пра меры, якія прымаюцца для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса, пра перспектывы супрацоўніцтва "па лініі АБСЕ".

Уладзімір Макей падчас размовы з спецпрадстаўніком Еўрасаюза гаварыў пра тое, што наша краіна пастаянна абмяркоўвае "тэматыку правоў чалавека з ЕС і ЗША і мае намер працягнуць гэтую практыку".

Можна меркаваць, што гутарка Макея і Гілмара — гэта наступства заявы прадстаўніка знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Петэра Стана. Ён асудзіў затрыманні ўдзельнікаў мірных сходаў у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага (цяпер ён знаходзіцца за кратамі), актывістаў "Моладзевага блока" ды іншых. За кратамі пад адміністрацыйным арыштам апынуліся дзясяткі чалавек. Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС назваў затрыманні парушэннем фундаментальнай свабоды сходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі